15 сакавіка 2019 года Міністэрства юстыцыі правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да святкавання 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва.

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прысвечаную 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва.

15 сакавіка 2019 года з 10 гадз. 00 хвіл. да 13 гадз. 00 хвіл. у Міністэрстве юстыцыі (г. Мінск, вул. Калектарная, 10, каб. 518 і каб. 321) грамадзяне змогуць атрымаць бясплатныя прававыя кансультацыі вопытных спецыялістаў, натарыусаў, адвакатаў па пытаннях прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага, сямейнага, зямельнага права і іншых пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі.

У рэгіёнах рэспублікі галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з удзелам судовых выканаўцаў, натарыусаў і адвакатаў правядуць аналагічныя акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян у перыяд з 11 па 15 сакавіка 2019 года (інфармацыю аб канкрэтным дне і часе правядзення акцыі неабходна шукаць на сайтах галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама).

уверх