Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Ліга славянскай кулінарыі і гасціннасці» зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Ліга славянскай кулінарыі і гасціннасці».

Дадзенае міжнароднае грамадскае аб’яднанне створана ў мэтах:

удзелу ў папулярызацыі айчыннага і замежнага вопыту работы прадпрыемстваў грамадскага харчавання, садзейнічання навучанню і павышэнню прафесійнага майстэрства кулінараў, іншых работнікаў галіны і сэрвісу гасціннасці, а таксама развіцця сферы ўязнога турызму і аказання якасных турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь;

садзейнічання навукова-даследчай працы ў галіне грамадскага харчавання, гасціннасці і турызму, укаранення дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу, а таксама выпрацоўкі прапаноў для вырашэння актуальных праблем, якія патрабуюць навуковай распрацоўкі, і садзейнічання іх рэалізацыі ў сферы ўязнога турызму і аказання якасных турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь.

уверх