Спынена дзеянне ліцэнзіі ПРУП «Агенцтва нерухомасці «Вікторыя»

Міністэрствам юстыцыі 24 верасня 2019 г. прынята рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг, выдадзенай ПРУП «Агенцтва нерухомасці «Вікторыя».

Разгляду пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі папярэднічала скарга грамадзяніна Г., які звярнуўся ў ПРУП «Агенцтва нерухомасці «Вікторыя» за аказаннем паслуг па найму жылля, на неправамерныя дзеянні названай рыэлтарскай арганізацыі.

У ходзе праверкі доказаў Г. вызначана, што дзейнасць ПРУП «Агенцтва нерухомасці «Вікторыя» ажыццяўляецца з парушэннямі патрабаванняў заканадаўства. Выяўлены факт аказання спажыўцу рыэлтарскіх паслуг без заключэння ў пісьмовай форме дагавора, што з'яўляецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў. Таксама вызначаны факты паўторнага (на працягу 12 месяцаў запар пасля прадстаўлення рыэлтарскай арганізацыяй паведамлення аб ліквідацыі аналагічных парушэнняў) парушэння ПРУП «Агенцтва нерухомасці «Вікторыя» ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія выказаліся ў невыкананні Правіл ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацвярджаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Дзеянне ліцэнзіі ПРУП «Агенцтва нерухомасці «Вікторыя» спыняецца з 4 кастрычніка 2019 г.

Міністэрства юстыцыі звяртае ўвагу спажыўцоў паслуг названай рыэлтарскай арганізацыі, што для скасавання дагавораў, абавязкi па якім не выкананы, спажыўцам неабходна звяртацца ў ПРУП «Агенцтва нерухомасці «Вікторыя».

уверх