Аб правядзенні дня аховы працы
17 мая ў рамках Сусветнага дня аховы працы і ў мэтах выканання пункта 12 Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2018 годзе падпраграмы 2 «Ахова працы» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва, зацверджанага загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2016 г. № 77, праведзены шэраг мерапрыемстваў з удзелам работнікаў Міністэрства юстыцыі і прадстаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Работнікі Міністэрства юстыцыі былі праінфармаваныя пра сітуацыю, звязаную з будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю Беларускай АЭС, забеспячэннем яе бяспечнай эксплуатацыі, а таксама аб стане пажарнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе гэтага мерапрыемства праведзены інструктаж работнікаў па пажарнай бяспекі і праверка іх ведаў па пытаннях аховы працы.