Вынікі конкурсу творчых работ «Права на дзяцінства» падведзены ў Міністэрстве юстыцыі
У Міністэрстве юстыцыі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Права на дзяцінства», у якім прынялі ўдзел больш за дзве тысячы дзяцей.
Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: «Малюнак», «Анімацыя», «Відэаролік». Тысячы малюнкаў, больш за трыста відэаролікаў і камп’ютарных анімацый было даслана з усіх куткоў Беларусі. Фіналістаў конкурсу выбірала журы, а далей за лепшыя работы галасавала інтэрнэт-аўдыторыя. Пераможцы ў кожнай намінацыі вызначыліся з дапамогай сумы балаў у рамках інтэрнэт-галасавання і ацэнкі журы.
Пераможцы конкурсу:
Намінацыя «Малюнак», узрост 3-6 гадоў
1 месца: Уфатаў Андрэй, 6 гадоў, ДУА «Старабарысаўскі яслі-сад Барысаўскага раёна»;
2 месца: Грынчык Яўгенія, 6 гадоў, Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці;
3 месца: Купрэева Соф'я, 6 гадоў, ДУА «Яслі-сад № 31 г. Наваполацка».
Намінацыя «Малюнак», узрост 7-12 гадоў
1 месца: Кандрацкі Арцём, 12 гадоў, ДУА «Дзітвянская сярэдняя школа», Гродзенская вобласць, Лідскі раён;
2 месца: Швайба Еўдакія, 12 гадоў, УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў»;
2 месца: Шульга Валерыя, 10 гадоў, Каменская дапаможная школа-інтэрнат; Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён;
3 месца: Жылевіч Ульяна, 10 гадоў, ДУА «Гімназія № 3 імя В.З.Коржа» г. Пінск;
3 месца: Максімук Паліна, 12 гадоў, ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Навагрудка».
Намінацыя «Малюнак», узрост 13-18 гадоў
1 месца: Фалецкая Маргарыта, 17 гадоў, УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»;
2 месца: Выдра Яна, 16 гадоў, ДУА «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;
3 месца: Семянюк Ганна, 14 гадоў, ДУА «Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці»;
3 месца: Чаховіч Алеся, 17 гадоў УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж».
Намінацыя «Відэаролік»
1 месца: Лазерка Аляксандр, 12 гадоў, ДУА «Гімназія № 2 г. Барысава»;
2 месца: Ціханава Паліна і Ілона, 7 гадоў, ДУА «Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»;
2 месца: Гаўрылюк Кірыл 13 гадоў, Рубанік Соф'я, 7 гадоў, ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва»;
3 месца: Коцік Інна, 16 гадоў, аг.Турэц, Карэліцкага раёна;
3 месца: Барсукова А., Бялько В., Дубініна К., 16 гадоў, ДУА «Сярэдняя школа № 44 ім. Я. Коласа», г. Мінск.
Намінацыя «Анімацыя»
1 месца: Апанасенка Эліна, 12 гадоў, ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва»;
2 месца: Радовановіч Станіслава, 10 гадоў, ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця», Вілейскі раён, Мінская вобласць;
3 месца: Девятуха Адрыян, 10 гадоў, УА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»;
3 месца: Чэлачава Яна, 12 гадоў, ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва».
Традыцыйна конкурс падтрымліваецца Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), а таксама часопісам «Юстыцыя Беларусі».
Дарэчы, рэдакцыя часопіса падрыхтавала і свае прызы фіналістам конкурсу, якім зусім крыху не хапіла для перамогі ў сваіх намінацыях. Каштоўнымі прызамі таксама будуць узнагароджаны наступныя ўдзельнікі конкурсу:
Дварэцкі Марк (4 гады), ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 1 г. Магілёва»,
Калядзіч Ганна (9 гадоў), ДУА «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці»,
Юзэпчук Віталь (13 гадоў), ДУА «Малоткавіцкая дапаможная школа-інтэрнат»,
Смірноў Арсеній (11 гадоў), Аўрамчык Карына (10 гадоў) ДУА «Гімназія №1 г. Бабруйска»,
Караткова Аліна (13 гадоў) УА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Червеня».
Акрамя таго, конкурс творчых работ падтрымалі грамадскія аб'яднанні. Памятныя сувеніры і прызы атрымаюць і іншыя ўдзельнікі конкурсу ад Беларускай лігі сямейных медыятараў, а таксама ад Дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе восенню, фіналісты і ўдзельнікі конкурсу будуць запрошаны загадзя. Плануецца нефармальнае мерапрыемства з выставай лепшых малюнкаў і дэманстрацыяй лепшых відэаролікаў і анімацый.
Каштоўнымі прызамі і дыпломамі будуць ўзнагароджаны ўсе прызёры. Удзячнасцю Міністэрства юстыцыі будуць адзначаны ўстановы адукацыі, дзе вядзецца актыўная работа па прававым выхаванні дзяцей і моладзі.