Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія наведала Рэспубліку Беларусь
З 25 па 28 верасня 2019 года Рэспубліку Беларусь наведвае дэлегацыя Каралеўства Саудаўская Аравія. Гэты візіт з’яўляецца першым візітам прававога ведамства Каралеўства Саудаўская Аравія ў нашу краіну на ўзроўні кіраўніка.
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком дэлегацыі, Міністрам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія шэйхам доктарам Валідам бін Мухамедам Аль-Самаані.
Асноўная ўвага на сустрэчы была ўдзелена абмеркаванню перспектыў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў прававой сферы. У прыватнасці, кіраўнікі міністэрстваў юстыцыі абмеркавалі кампетэнцыю ўзначаленых ведамстваў і асноўныя напрамкі развіцця прававых сістэм дзвюх краін. Акрамя таго, удзельнікі адзначылі тэндэнцыю да паглыблення і пашырэння беларуска-саудаўскіх адносін.
У пацверджанне дасягнутых дагаворанасцей бакі падпісалі Дарожную карту па рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія ў сферы юстыцыі на 2019-2020 гады.
