Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Права на жыццё»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 12 чэрвеня 2020 г. зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Права на жыццё» (скарочаная назва – МГА «Права на жыццё»).

Дадзенае грамадскае аб’яднанне будзе распаўсюджваць сваю дзейнасць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і тэрыторыю Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

МГА «Права на жыццё» створана ў мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця, дапамогі людзям, якія апынуліся ў крызісных сітуацыях, аказання садзейнічання ў вырашэнні сацыяльных праблем грамадства, такіх як наркаманія, алкагалізм, распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі, гвалт, сіроцтва, бадзяжніцтва, беднасць і іншыя.
уверх