Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі падпісаў дагаворы аб міжнароднай прававой дапамозе з Манголіяй
4 чэрвеня 2018 года ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Міністра замежных спраў Манголіі Дамдзіна Цагтбаатара адбылося падпісанне шэрагу міжнародных дагавораў, якія комплексна рэгулююць пытанні аказання міжнароднай прававой дапамогі з Манголіяй. Ад імя Рэспублікі Беларусь дадзеныя міжнародныя дагаворы падпісаў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі.
Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах накіраваны на спрашчэнне парадку атрымання грамадзянамі абедзвюх дзяржаў адпаведнай юрыдычнай падтрымкі. Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах і Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Манголіяй аб выдачы дазволяць наладзіць міждзяржаўнае супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю.
Дагаворы ўступяць у сілу пасля ратыфікацыі парламентамі абедзвюх дзяржаў.