Міністр юстыцыі выступіў з дакладам на міжнародных мерапрыемствах у Сінгапуры

7 жніўня 2019 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях альтэрнатыўных спосабаў вырашэння міжнародных спрэчак. Правядзенне Канферэнцыі прызначана да падпісання Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб міжнародных міравых пагадненнях, дасягнутых у выніку медыяцыі. Арганізатарамі Канферэнцыі выступілі Міністэрства права Сінгапура і Камісія ААН па праву міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ).

А.Сліжэўскі прыняў ўдзел у круглым стале кіраўнікоў урадавых дэлегацый па запрашэнні Міністра ўнутраных спраў і Міністра права Рэспублікі Сінгапур К.Шанмугама. У ходзе мерапрыемства Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь выступіў перад дэлегацыямі больш 70 краін. Міністрам былі асветлены тэмы важнасці выканання міжнародных абавязацельстваў, развіцця сістэмы вырашэння міжнародных спрэчак.

У прыватнасці, Міністр юстыцыі адзначыў, што Рэспубліка Беларусь як дзяржава, якая падпісала Канвенцыю сярод першапачатковых падпісантаў, з аптымізмам глядзіць на будучыню медыяцыі для вырашэння міжнародных камерцыйных спрэчак.

Падпісанне Канвенцыі ў поўнай меры адпавядае духу палітыкі, якую праводзіць Беларусь на міжнароднай арэне, якая зводзіцца да сусветнай гатоўнасці садзейнічаць мірнаму вырашэнню спрэчак: быць пасрэднікам і пляцоўкай для садзейнічання іншым дзяржавам.

У аснове такой палітыкі знаходзіцца, у тым ліку пазіцыя аб тым, што міжнароднае права – гэта адзіная мова цывілізаваных зносін паміж дзяржавамі. Мы глыбока перакананыя, што вяршэнства міжнароднага права з’яўляецца гарантам забеспячэння ўстойлівага развіцця ўсіх дзяржаў, а значыць усіх нацый. У гэтай сувязі адной з найважнейшых задач дзяржаў з’яўляецца фарміраванне эфектыўных правілаў, звязаных з усімі аспектамі міжнароднага гандлю. Падпісаная сёння Канвенцыя з’яўляецца прыкладам стварэння ўмоў для рэалізацыі правоў і інтарэсаў суб’ектаў гаспадарання ў міжнародных камерцыйных адносінах.

Алег Сліжэўскі адзначыў, што сённяшні імклівы ўзровень развіцця праваадносін патрабуе фарміравання для бізнесу новых механізмаў вырашэння спрэчак. Медыяцыя як спосаб вырашэння спрэчак ужо заслужыла значны давер у нацыянальных прававых сістэмах. Нароўні з пазітыўнай будучыняй медыяцыі ўгледжваецца патэнцыял Канвенцыі ва ўплыве на ўсю сістэму вырашэння міжнародных спрэчак.

Кіраўнік прававога ведамства звярнуў увагу на тое, што падпісанне Канвенцыі Рэспублікай Беларусь з’яўляецца ўзважаным і паслядоўным крокам дзяржавы, якая стварае прававыя ўмовы для прыцягнення інвестыцый і пашырэння гандлю з беларускім бокам. Беларусь комплексна падыходзіць да фарміравання міжнароднай дагаворна-прававой базы, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў працы ў Беларусі і з беларускім бізнесам. Падпісанне Беларуссю Канвенцыі з’яўляецца чарговым паказчыкам прыхільнасці дзяржавы каштоўнасцям і мэтам Сусветнай гандлёвай арганізацыі і гатоўнасці быць актыўным гульцом сусветнай гандлёвай сістэмы.

Адзначаючы значны ўклад Сінгапура ў развіццё міжнароднага права, у тым ліку ва ўдасканаленне сістэмы вырашэння міжнародных спрэчак, а таксама гістарычны характар падпісання Канвенцыі, Алег Сліжэўскі прапанаваў сінгапурскаму боку разглядзець пытанне аб ініцыяванні ўстанаўлення Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый міжнароднага дня медыяцыі, які мог бы адзначацца штогод 7 жніўня.

уверх