Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі на ХI Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме
З 11 па 13 мая 2023 года ў г. Санкт-Пецярбургу праходзіць ХI Пецярбургскі міжнародны юрыдычны форум, у рабоце якога прымае ўдзел дэлегацыя Міністэрства юстыцыі на чале з Міністрам юстыцыі Сяргеем Хаменкам.
Пачаткам удзелу ў мерапрыемствах форуму стала секцыя "Сучасныя выклікі ў прызме нарматворчасці: аб удасканаленні законапраектнай дзейнасці", на якой спікеры абмяркоўвалі пытанні забеспячэння якасці распрацоўкі і прыняцця прававых актаў, захавання сістэмнасці прававога рэгулявання і падрыхтоўкі юрыдычных кадраў.
Удзельнікі секцыі, сярод якіх службовыя асобы Урада і Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, адзначылі важнасць стабільнасці заканадаўства і неабходнасці яго падрыхтоўкі прафесіяналамі.
У рамках форуму на тэматычнай пляцоўцы, прысвечанай дзейнасці органаў ЗАГС, прадстаўнікі беларускай дэлегацыі азнаёміліся з лічбавымі магчымасцямі ў гэтай сферы. Міністр юстыцыі ў якасці ганаровага госця прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі шлюбу.
У рабоце форуму прымае ўдзел і Федэральная служба судовых прыставаў. У зоне дзелавых зносін у стэнда ФССП Сяргей Хаменка азнаёміўся з асаблівасцямі арганізацыі службовай дзейнасці судовых прыставаў, інфармацыйнымі сістэмамі і базамі даных, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце.
Адзін з самых цікавых стэндаў на XI ПМЮФ - Стэнд Судовай экспертызы Мінюста Расіі. На тэматычнай пляцоўцы госці могуць прыняць непасрэдны ўдзел у розных эксперыментах, пазнаёміцца з почырказнаўчай экспертызай, атрымаць псіхалагічны партрэт па почырку ад эксперта.
Таксама на стэндзе прадстаўлены ўнікальныя аб'екты даследаванняў, калекцыі, абсталяванне (прыборы, прыстасаванні, фотатэхніка), гістарычныя дакументы, звязаныя з развіццём судовай экспертызы.
Сёння ўдзельнікі форуму комплексна абмеркавалі пытанні нацыянальнай бяспекі ў святле сучасных пагроз. У секцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расіі, Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі.
Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс выступіла з дакладам на тэму "Як забяспечыць нацыянальную бяспеку юрыдычнымі інструментамі: ад канстытуцыйных пераўтварэнняў да прававой асветы".
Прадстаўнік Беларусі звярнула ўвагу на прынятыя меры па ўмацаванні істытуцыйных асноў для гарантавання бяспекі дзяржавы, у першую чаргу, наданне канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу для забеспячэння стабільнасці дзяржавы.
У ходзе даклада Вольга Іванаўна асобна спынілася на юрыдычным замацаванні генацыду беларускага народа ў якасці меры па процідзеянні рэабілітацыі нацызму.
Праца форума працягваецца. Сачыце за навінамі на нашым сайце і афіцыйным партале форума.
