ЕАЭС: Актуальная тэма ў свеце - актуальная тэма заняткаў у Міністэрстве юстыцыі

Дата 29 мая ў Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане і Расіі ўстаноўлена ў якасці Дня Еўразійскага эканамічнага саюза (Саюз, ЕАЭС). Менавіта ў гэты дзень у 2014 г. была падпісана Дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Па рашэнню Урада Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у 2012-2014 гг. каардынавала работы беларускага боку па стварэнню Саюза.

У сувязі з гэтым Аляксандр Басалыга як непасрэдны ўдзельнік той працы выступіў перад калектывам Міністэрства юстыцыі з лекцыяй па пытаннях ЕАЭС. Была прадстаўлена гісторыя стварэння Саюза, структура Дагавора аб ЕАЭС, статутныя інтэграцыйныя органы, работа Беларусі ў рамках Саюза, пытанні развіцця інтэграцыі.

Для прэс-службы Міністэрства юстыцыі А.Басалыга зазначыў, што зусім нядаўна 25 мая адбылося пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага саюза, Кіраўнік нашай дзяржавы адзначыў, што Еўразійскі эканамічны саюз павінен стаць адным з важных цэнтраў прыняцця рашэнняў. З улікам праведзенага саміту кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕАЭС, павышэння цікавасці да Саюза і з нагоды памятнай даты Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка падтрымаў ініцыятыву па прадстаўленні калегам, у тым ліку новым супрацоўнікам Міністэрства, інтэграцыйнай тэматыкі, укладу Міністэрства юстыцыі ў работу Беларусі ў Саюзе.
уверх