Пытанні рэалізацыі канвенцый аб прававой дапамозе абмеркавалі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з расійскімі калегамі

16 сакавіка 2023 года ў Выканаўчым камітэце СНД адбылося пасяджэнне Рабочай групы Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД па выпрацоўцы прапаноў адносна пытанняў удасканалення механізмаў рэалізацыі канвенцый аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.

Пасяджэнне прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі, удзел у ім прынялі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Эканамічнага Суда СНД і Выканаўчага камітэта СНД.

Падчас пасяджэння была разгледжана прапанова па ўнясенні змяненняў у канвенцыі аб прававой дапамозе ў частцы прызнання і выканання судовых загадаў аб спагнанні аліментаў на карысць непаўналетніх дзяцей.

Па выніках пасяджэння начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Басалыга для прэс-службы ведамства адзначыў, што за апошні час на пляцоўцы СНД работа адносна павышэння эфектыўнасці прымянення канвенцый СНД аб прававой дапамозе набыла сістэмны характар, ідзе актыўная дзейнасць па аптымізацыі ўзаемадзеяння, вырашаюцца. практычныя пытанні па забеспячэнні правоў грамадзян.

Чарговае пасяджэнне Рабочай групы плануецца на май 2023 года.

уверх