У СНД вядзецца работа па спрашчэнню працэдуры забеспячэння спагнання аліментаў
11 ліпеня адбылося пасяджэнне рабочай групы Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД па выпрацоўцы прапаноў адносна пытанняў удасканалення механізмаў рэалізацыі канвенцый аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах.
Прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД на экспертным узроўні ў цэлым узгаднілі праекты пратаколаў па ўнясенні змяненняў у названыя канвенцыі СНД у частцы ўдасканалення працэдуры забеспячэння спагнання аліментаў.
Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Аляксандр Басалыга расказаў аб тым, што эксперты фактычна завяршылі работу па падрыхтоўцы тэксту змяненняў. У выніку былі падтрыманы кампрамісныя фармулёўкі, у аснове якіх ляжаць беларускія прапановы, скарэкціраваныя ў рамках сённяшняга пасяджэння. Вынікі работы будуць даложаны міністрам юстыцыі дзяржаў - удзельніц СНД на пасяджэнні адпаведнага Савета міністраў юстыцыі ў верасні бягучага года.
