У Шанхаі адбылася дзясятая Нарада міністраў юстыцыі дзяржаў-членаў ШАС
5 верасня 2023 г. у Шанхаі адбылася дзясятая Нарада міністраў юстыцыі дзяржаў-членаў ШАС.
Нарада праходзіла пад старшынствам Міністра юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Хэ Жун.
Удзельнікі абмеркавалі навэлы ў дзейнасці міністэрстваў юстыцыі дзяржаў - членаў ШАС і разгледзелі далейшыя перспектывы па развіццю супрацоўніцтва.
Міністр юстыцыі Расійскай Федэрацыі Канстанцін Чуйчанка, выступаючы з дакладам аб новаўвядзеннях расійскага боку, падкрэсліў, што пляцоўка ШАС перспектыўная для выпрацоўкі шматбаковых ініцыятыў у сферы юстыцыі. Ён прывітаў уступленне ў ШАС Ісламскай Рэспублікі Іран і выказаў надзею на тое, што ў будучым паўнапраўным удзельнікам Нарады Міністраў юстыцыі ШАС стане таксама Мінюст Рэспублікі Беларусь.
Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі Сумесную заяву, у якой пацвердзілі курс на плённае супрацоўніцтва і дамовіліся аб правядзенні адзінаццатай Нарады міністраў юстыцыі дзяржаў-членаў ШАС у 2024 годзе ў Рэспубліцы Казахстан.
Інфармацыя і фота з сайта Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі