Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе юрыдычных службаў LAWSPRING -2018

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі на чале з першым намеснікам Міністра юстыцыі С.Задзіран прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе юрыдычных службаў LAWSPRING -2018, які праходзіў у Мінску 13 красавіка 2018 года.

У прывітальным слове С.Задзіран расказаў аб новых падыходах у пытаннях удзелу бізнес-супольнасці ў распрацоўцы нарматыўных прававых актаў і прапанаваў развіваць далейшае супрацоўніцтва ў гэтым кірунку. Першы намеснік Міністра юстыцыі таксама заклікаў карпаратыўных юрыстаў да распрацоўкі прафесійных стандартаў, якія ўключаюць сацыяльна абумоўленыя новыя кампетэнцыі спецыялістаў.

У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з практычным вопытам пабудовы работы юрслужбы, мерамі, што прымаюцца ў сувязі з крызіснымі з'явамі, механізмамі аўтаматызацыі працы і павышэння эфектыўнасці работы юрслужбы для бізнесу.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у дыскусійнай панэлі на тэму ўзаемадзеяння бізнесу з дзяржаўнымі органамі, якая прайшла ў рамках кангрэса.

У Міжнародным кангрэсе юрыдычных службаў LAWSPRING -2018 прынялі ўдзел кіраўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і іншыя.

LAWSPRING 2018 - гэта мерапрыемства, якое аб'ядноўвае кіраўнікоў юрыдычных падраздзяленняў і юрыстаў для адкрытага дыялогу і абмену вопытам па пытаннях пабудовы эфектыўнай работы.

уверх