Міністр юстыцыі і прадстаўнікі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа падвялі вынікі і абмеркавалі планы супрацоўніцтва

8 ліпеня 2019 года адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Малдове Магнэ Бартам і Кіраўніком Місіі МКЧК у Рэспубліцы Беларусь Джорджэ Дрндарскi.

У рамках сустрэчы, ужо другой у гэтым годзе, абмеркаваны вынікі супрацоўніцтва Міністэрства і МКЧК за першае паўгоддзе на розных нацыянальных і міжнародных пляцоўках. Міністр юстыцыі адзначыў важнасць удзелу прадстаўнікоў Рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК у пасяджэнні Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх далучэнне да абмеркавання плана работы Камісіі.

У сваю чаргу Магнэ Барт падзякаваў Міністру за актыўны ўдзел экспертаў Міністэрства юстыцыі ў мерапрыемствах, арганізаваных МКЧК.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі і планы на далейшае супрацоўніцтва ў 2019 годзе: правядзенне Сёмага Рэгіянальнага семінара па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права ў Мінску ў лістападзе, а таксама падрыхтоўку да 33-й Міжнароднай Канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў Жэневе ў снежні.

уверх