У перыяд з 24 па 25 верасня 2018 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Сліжэўскі ў складзе беларускай дэлегацыі наведаў шэраг ведамстваў Федэратыўнай Рэспублікі Германія

У перыяд з 24 па 25 верасня 2018 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Сліжэўскі ў складзе беларускай дэлегацыі наведаў шэраг ведамстваў Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Візіт адбыўся па запрашэнні Федэральнага міністэрства замежных спраў.

Міністр юстыцыі сустрэўся з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі і абароны правоў спажыўцоў, Федэральнага міністэрства замежных спраў, Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў, будаўніцтва і комплекснага развіцця, дэпутатамі Бундэстага (Парламент ФРГ). Былі праведзены таксама асобныя сустрэчы з Упаўнаважаным па абароне дадзеных у Федэральным міністэрстве замежных спраў, а таксама з дырэктарам Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва.

Агульнай тэмай праведзеных сустрэч сталі пытанні абароны персанальных дадзеных. Дадзеная тэма была вызначана з улікам узрастальнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у розных сферах жыцця грамадства. Пры гэтым у цяперашні час у Беларусі стаіць задача па прыняцці Закона Рэспублікі Беларусь “Аб персанальных дадзеных”, праект якога ўжо абмяркоўваецца органамі дзяржаўнага кіравання.

У час сустрэчы ў Міністэрстве юстыцыі і абароны правоў спажыўцоў ФРГ А.Сліжэўскі адзначыў, што пытанні забеспячэння абароны правоў грамадзян пры выкарыстанні іх персанальных дадзеных патрабуюць адмысловага нарматыўнага рэгулявання з улікам неабходнасці дасягнення балансу інтарэсаў асобы і грамадскай бяспекі.

Фармат мерапрыемстваў дазволіў не толькі вывучыць вопыт рэгулявання Германіі ў сферы «абароны дадзеных», але і абмеркаваць перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па іншых тэмах.

У рамках мерапрыемстваў было абмеркавана пытанне правядзення новых сумесных мерапрыемстваў з Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва. Беларускі і нямецкі бакі разгледзелі напрамкі для далейшай працы, ацанілі вынікі сумесна праведзеных мерапрыемстваў.

Змястоўны дыялог адбыўся ў Федэральным міністэрстве замежных спраў. У прыватнасці, беларускім бокам была прадстаўлена інфармацыя аб прымаемых у Рэспубліке Беларусь мерах па стварэнні спрыяльнага асяроддзя для вядзення бізнесу і прыцягнення інвестыцый.

Тэма развіцця супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі абмяркоўвалася ў ходзе сустрэч у Міністэрстве юстыцыі і абароны правоў спажыўцоў ФРГ і Федэральным міністэрстве замежных спраў. Бакі абмеркавалі магчымасць падрыхтоўкі праекта міжведамаснага дагавора. Заключэнне такога дагавора магло б дазволіць у будучыні падрыхтаваць праекты міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе.

У цэлым візіт які адбыўся разглядаецца як чарговы этап у паступальным развіцці ўзаемавыгаднага беларуска-германскага супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі. Вопыт, атрыманы ў ходзе візіту ў Германію, будзе запатрабаваны пры працы над праектам Закона Рэспублікі Беларусь “Аб персанальных дадзеных”, які накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны персанальных дадзеных.

уверх