У рамках развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў прававой сферы з Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Узбекістан дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наведала Рэспубліку Узбекістан

У рамках развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў прававой сферы з Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Узбекістан дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь І.Г.Тушынскім ў перыяд з 18 па 22 верасня 2018 года наведала Рэспубліку Узбекістан.

З мэтай вывучэння пытанняў стварэння і функцыянавання службы аказання дзяржаўных паслуг насельніцтву, а таксама вопыту працы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан па прававой адукацыі грамадзян быў арганізаваны семінар, падчас якога узбекскім бокам былі асветлены рэформы, якія праводзяцца ў сістэме Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан, праца ў сферы прававой прапаганды і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі.

Адбыліся двухбаковыя сустрэчы з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Р.Даўлетавым, кіраўніцтвам Агенцтва па аказанні дзяржаўных паслуг пры Міністэрстве юстыцыі (далей – Агенцтва).

Для азнаямлення з работай Агенцтва прадстаўнікі беларускай дэлегацыі наведалі Цэнтры дзяржаўных паслуг г. Намангана і Юнусабадский раён г. Ташкента, вывучылі непасрэдна на практыцы парадак і тэрміны прадастаўлення дзяржаўных паслуг насельніцтву, у тым ліку ў электронным выглядзе, паўнамоцтвы службовых асоб цэнтраў, працэдуры, звязаныя з рэгістрацый юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Вопыт, атрыманы ў ходзе візіту беларускай дэлегацыі ў Рэспубліку Узбекістан, будзе выкарыстаны пры рэалізацыі задачы, ускладзенай на Міністэрства юстыцыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно» (уступае ў сілу з 27 лістапада 2018 года), па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

Двухбаковае супрацоўніцтва паміж міністэрствамі юстыцыі абедзвюх дзяржаў будзе працягнута і ў далейшым.

уверх