У Мінску адбылося пасяджэнне Савета Міністраў юстыцыі дзяржаў-удзельніц СНД

Пад старшынствам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага прайшло чатырнаццатае пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у якім прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Рэспублікі Арменія Рустам Бадасян, Статс-сакратар Міністэрства юстыцыі Кыргызскай Рэспублікі Улугбек Календэраo, Міністр юстыцыі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Канавалаў, намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан Шахназа Надзіры, Міністр юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Русланбек Даўлетаў.

Знакавай падзеяй пасяджэння стала ўступленне ў члены Савета Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі Савета разгледзелі пытанні ўдасканалення механізмаў аказання дзяржаўных (адміністрацыйных) паслуг насельніцтву, аказання бясплатнай прававой дапамогі грамадзянам, а таксама аб ролі міністэрстваў юстыцыі ў супрацьдзеянні карупцыі.

Члены Савета таксама выбралі новага старшыню. Ім стаў Міністр юстыцыі Кыргызскай Рэспублікі Марат Джаманкулаў. Наступнае, пятнаццатае пасяджэнне Савета пройдзе ў другім паўгоддзі 2020 года  ў Кыргызстане.

уверх