У Ганконгу адбыліся кансультацыі па праекту Дагавора аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах

З 12 па 14 снежня 2018 года ў Ганконгу прайшлі экспертныя кансультацыі па праекту Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах.

У ходзе кансультацый быў узгоднены праект названага Дагавора, які прадугледжвае аказанне ўзаемнай прававой дапамогі па крымінальных справах шляхам выканання запытаў. У адпаведнасці з палажэннямі праекта Дагавора кампетэнтныя органы бакоў змогуць атрымліваць доказы, ажыццяўляць выклік асоб, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці па крымінальных справах, уручаць дакументы і ўзаемадзейнічаць па іншых пытаннях.

У завяршэнні работы кіраўнікі дэлегацый падпісалі пратакол кансультацый, у якім выказалі гатоўнасць забяспечыць выкананне ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання Дагавора. Бакі таксама адзначылі важнасць супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі, у тым ліку пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.

уверх