У г.Гомелі абмеркавалі падрыхтоўку да рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно»

У сувязі з уступленнем у сілу ў лістападзе 2018 года патрабаванняў да парадку арганізацыі дзейнасці службы «адно акно», устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно», Мiнiстэрствам юстыцыі сумесна з Гомельскім аблвыканкамам пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў 3 жніўня 2018 г. у Гомелі праведзены рэгіянальны семінар на тэму «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно».

У семінары прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі І.Г.Тушынскі, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама А.В.Канюшка, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама В.У.Макарэвіч, прадстаўнікі ўсіх выканаўчых камітэтаў раённага ўзроўню, мясцовых адміністрацый раёнаў у Гомелі, якія забяспечваюць ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у Гомельскай вобласці.

У ходзе семінара асаблівая ўвага была нададзена пытанню інфарматызацыі парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Удзельнікамі семінара высказана меркаванне аб неабходнасці падрыхтоўкі тэхнічных апісанняў адпаведных працэсаў (тэхнічных заданняў), якія забяспечаць магчымасць належнай арганізацыі дзейнасці і інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі ў краіне. Пры гэтым адзначалася, што падрыхтоўку такіх тэхнічных апісанняў мэтазгодна ўскласці на кампетэнтную арганізацыю, уласніка інфармацыйнага рэсурса, праз які павінна ажыццяўляцца электроннае ўзаемадзеянне ў рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

Акрамя гэтага, на семінары абмяркоўваліся пытанні пераводу ў службу «адно акно» адміністрацыйных працэдур, ажыццяўляемых як па заявах грамадзян, так і ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, узровень аплаты працы работнікаў службы, павышэнне іх кваліфікацыі, іншыя пытанні кадравага забеспячэння службы.

У ходзе семінара абмяркоўваліся не толькі цяжкасці ў арганізацыі работы службы «адно акно», але і найлепшыя прыклады працы служб Гомельскага рэгіёну. Практыка сведчыць аб тым, што ў розных регіёнах арганізацыя дзейнасці службы знаходзіцца на розных стадыях. Пры гэтым маюцца выпадкі функцыянавання службы практычна ў выглядзе шматфункцыянальнага цэнтра аказання дзяржаўных паслуг насельніцтву, у прыватнасці, пры Рэчыцкім райвыканкаме.

Удзельнікі семінара пазітыўна ацанілі вопыт Міністэрства юстыцыі па інфарматызацыі адміністрацыйных працэдур, звязаных з выдачай выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, узгадненнем найменняў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый.

Міністэрства юстыцыі працягне працу па далейшым удасканаленні парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

уверх