Адбылася VII летняя адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

З 7 па 9 чэрвеня 2019 года на базе УП «АСБ Санаторый Спадарожнік» (Мiнская вобл.) адбылася VII летняя адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарам спартакіяды выступіла галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама сумесна з Міністэрствам юстыцыі.

У спартакіядзе прынялі ўдзел 11 каманд: супрацоўнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама прадстаўнікоў Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне».

Удзельнікам спартакіяды неабходна было паказаць свае навыкі, праявіць спрыт і шпаркасць у валейболе, міні-футболе, плаванні, тэхніцы веласіпеднага турызму, пешаходнага турызму, боўлінгу, більярдзе і спартыўнай эстафеце.

Першае месца ў каманды Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, другое ‑ у галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама. Каманда РУП «БелЮрЗабеспячэнне» ‑ на трэцім месцы. Каманда Міністэрства юстыцыі па выніках спартакіяды заняла пятае месца. Пры гэтым супрацоўнікі Мінюста занялі першыя месцы ў більярдзе і тэхніцы пешаходнага турызму, а таксама прызавое месца ў валейболе.

Пераможцам спаборніцтваў ва ўрачыстай абстаноўцы Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі ўручыў медалі і дыпломы.
уверх