Праведзена міжнародная практычная канферэнцыя «Развіццё сістэмы прымусовага выканання», прысвечаная 5-годдзю сістэмы органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь

У перыяд з 13 па 16 лістапада 2018 года ў г. Мінску адбылася міжнародная практычная канферэнцыя «Развіццё сістэмы прымусовага выканання», прысвечаная 5-годдзю сістэмы органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь.

У якасці запрошаных дэлегацый у канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі службаў прымусовага выканання Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Арменія, а таксама асобных краін СНД і Еўрапейскага саюза (11 дзяржаў). Органы прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь былі прадстаўлены работнікамі галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі, прадстаўнікамі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання. У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, сродкі масавай інфармацыі.

З прывітальным словам на адкрыцці канферэнцыі 14 лістапада 2018 года выступілі Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сліжэўскі А.Л., намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В., першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Калінковіч В.Л., намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Стук А.К., а таксама Прэзідэнт Міжнароднага саюза судовых выканаўцаў Марк Шмітц.

Канферэнцыя ўключала ў сябе пленарнае пасяджэнне, даклады ўдзельнікаў і дыскусійныя сесіі.

У ходзе правядзення канферэнцыі былі заслуханыя даклады ўдзельнікаў, у якіх знайшлі сваё адлюстраванне ключавыя пытанні работы судовых выканаўцаў, арганізацыйна-прававое і інфармацыйна-тэхнічнае забеспячэнне службаў прымусовага выканання розных краін, а таксама перспектывы іх далейшага развіцця.

Інфармацыя аб працы судовых выканаўцаў у Рэспубліцы Беларусь была прадстаўлена ў выступе начальніка галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання - Галоўнага судовага выканаўцы Рэспублікі Беларусь Каваленка Д.У.

На канферэнцыі таксама была прадстаўлена інфармацыя аб наяўным вопыце па правядзенню электронных таргоў па рэалізацыі арыштаванай маёмасці ў Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем электроннай гандлёвай пляцоўкі.

Па выніках праведзенай канферэнцыі удзельнікамі была адзначана высокая эфектыўнасць правядзення такіх мерапрыемстваў і нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання розных краін.

У перыяд правядзення канферэнцыі прайшлі двухбаковыя сустрэчы ў Міністэрстве юстыцыі начальніка галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання - Галоўнага судовага выканаўцы Рэспублікі Беларусь Каваленка Д.У. з Галоўным прымусовым выканаўцам Рэспублікі Арменія Акопам Акапянам, Першым намеснікам дырэктара Бюро прымусовага выканання пры Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Узбекістан Хасанам Кабірджанавым, Дырэктарам Палаты судовых выканаўцаў Літоўскай Рэспублікі Давіле Саткаўскене, Старшынёй Палаты публічных судовых выканаўцаў Рэспублікі Сербія Аляксандрай Трашнёў.

У рамках названых сустрэч былі абмеркаваны пытанні работы органаў прымусовага выканання, павышэнне іх эфектыўнасці.
уверх