Адбылося пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы

27 лістапада 2019 года ў г. Мінску адбылося шаснаццатае пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы на чале з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегам Сліжэўскім і Міністрам юстыцыі Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Канавалавым.

У сваёй уступнай прамове Алег Сліжэўскі адзначыў актуальнасць тэматыкі развіцця Саюзнай дзяржавы, значную ролю прававых ведамстваў у многіх напрамках беларуска-расійскіх адносін. Кіраўнік прававога ведамства падкрэсліў, што рашэнні, якія прымаюцца Аб'яднанай калегіяй міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы, павінны ўлічваць інтарэсы абедзвюх дзяржаў.

На пасяджэнні было прынята рашэнне аб далейшай рабоце па шэрагу двухбаковых міжнародных дагавораў. Дадзена даручэнне забяспечыць у 2020 годзе дапрацоўку і ўзгадненне праекта Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў аб спагнанні аліментаў ад 3 сакавіка 2015 года. Таксама вырашана праработаць магчымасць заключэння Пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выданых упаўнаважанымі органамі дзвюх краін, без прастаўлення апастылю, што прадстаўляюцца грамадзянамі Саюзнай дзяржавы. Разгледжана таксама пытанне аб працягу работы па праекце Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб парадку выканання судовых актаў судоў.

Члены Аб'яднанай калегіі таксама абмяняліся вопытам па альтэрнатыўным ўрэгуляванні спрэчак, развіццю карпаратыўнай культуры ў міністэрствах юстыцыі ў мэтах умацавання кадравага патэнцыялу.

Пасля пасяджэння Аб'яднанай калегіі адбылося падпісанне Праграмы супрацоўніцтва паміж міністэрствамі юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на 2020-2021 гады. Асноўнымі мерапрыемствамі, запланаванымі да рэалізацыі на аснове праграмы, павінны стаць абмен вопытам у сферы функцыянавання інстытута прававога маніторынгу, аказання бясплатнай юрыдычнай дапамогі, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці міністэрстваў.

уверх