У Міністэрстве юстыцыі адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару
4 красавіка 2020 года ў Міністэрстве юстыцыі адбылося адкрыццё Дошкі гонару, на якую штогод змяшчаюцца фатаграфіі лепшых работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.
За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, высокія вынікі ў працоўнай дзейнасці на Дошку гонару занесены работнікі цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў, аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, адвакаты і натарыусы.
У адпаведнасці з пастановай калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19.03.2020 № 13/16 на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па выніках працы за 2019 год занесены:
|
Цэнтральны апарат Міністэрства юстыцыі |
||
|
КУРЫЛІК Дзмітрый Анатольевіч |
– кансультант упраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый |
|
|
СЕМЯНЮК Алена Антонаўна |
– кансультант упраўлення натарыята і загсаў |
|
|
Брэсцкая вобласць |
||
|
САВЯНОК Іна Леанідаўна |
– першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама |
|
|
ТАРАСЕВІЧ Андрэй Альбертавіч |
– начальнік аддзела прымусовага выканання Ганцавіцкага раёна |
|
|
Віцебская вобласць |
||
|
ЗАРЭЦКАЯ Алена Вітальеўна |
– начальнік аддзела прымусовага выканання Чыгуначнага раёна г.Віцебска |
|
|
ЮРЭНКА Галіна Яўгеньеўна |
– начальнік аддзела загса Браслаўскага райвыканкама |
|
|
Гомельская вобласць |
||
|
САКАЛОЎСКАЯ Наталля Андрэеўна |
– начальнік аддзела прымусовага выканання Лельчыцкага раёна |
|
|
Гродзенская вобласць |
||
|
ІОДА Лілія Пятроўна |
– начальнік аддзела рэгістрацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама |
|
|
СЛУЦКАЯ Лілія Францаўна |
– начальнік аддзела прымусовага выканання Ашмянскага раёна |
|
|
Мінская вобласць |
||
|
ГРЫГАРОВІЧ Алена Канстанцінаўна |
– намеснік начальніка ўпраўлення арганізацый прававога абслугоўвання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама |
|
|
г. Мінск |
||
|
ЧУРАКОВА Яўгенія Вячаславаўна |
– намеснік начальніка аддзела загса адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска |
|
|
Магілёўская вобласць |
||
|
СТАЛЯРОЎ Андрэй Міхайлавіч |
– першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама |
|
|
СЯМЁНАВА Надзея Дзмітрыеўна |
– начальнік аддзела прымусовага выканання Кіраўскага раёна |
|
|
Дэпартамент па архівах і справаводству |
||
|
ДЗЯНІСАЎ Уладзімір Мікалаевіч |
– вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» |
|
|
Беларуская натарыяльная палата |
||
|
ЛІТВІНКА Вераніка Анатольеўна |
– натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі |
|
|
МАРКЕВІЧ Людміла Васільеўна |
– натарыус Гомельскай натарыяльнай акругі |
|
|
ПАШКЕВІЧ Кацярына Іванаўна |
– натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі |
|
|
Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў |
||
|
БУКАТА Святлана Мікалаеўна |
– адвакат Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 3 Мінскай абласной калегіі адвакатаў |
|
|
ГАНЧАРУК Наталля Лявонцьеўна |
– намеснік старшыні Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў |
|
|
КАЗЛОВА Галіна Казіміраўна |
– загадчык юрыдычнай кансультацыі Чашніцкага раёна Віцебскай абласной калегіі адвакатаў |
|
