Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання абмеркавалі найбольш важныя пытанні ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі Цэнтра «Медыяцыя і права»

29 сакавіка 2018 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і вучэбна-практычнай установы «Цэнтр «Медыяцыя і права».

У ходзе правядзення сустрэчы супрацоўнікі Цэнтра
Бельская Ірына Аляксандраўна і Канановіч Максім Аляксандравіч распавялі аб развіцці медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўнікі Цэнтра падзяліліся інфармацыяй аб дзеючых праектах: «Школьная медыяцыя», «Сямейная медыяцыя», «Медыяцыя для бізнэсу».

Былі абмеркаваны магчымасці і спосабы прымянення медыяцыі ў выканаўчай справе. Запрошаныя асобы падзяліліся вопытам у сферы медыяцыі, распавялі аб супрацоўніцтве з міжнароднымі арганізацыямі, а таксама пра перспектывы развіцця дадзенага працэсу ў нашай рэспубліцы ў розных сферах. Найбольшую цікавасць у супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання выклікаў праект «Сямейная медыяцыя». Гэта звязана з тым, што выкананне выканаўчых дакументаў, звязаных з выхаваннем дзяцей, з'яўляецца адной з найбольш складаных катэгорый у выканаўчай справе.

Па выніках праведзенай сустрэчы з абодвух бакоў былі выказаны пажаданні аб далейшым узаемадзеянні і супрацоўніцтве ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання, вырашэння спрэчак паміж бакамі працэсу і тым самым павелічэння эфектыўнасці выканання выканаўчых дакументаў, зніжэння нагрузкі на судовых выканаўцаў.

Цэнтр «Медыяцыя і права» з'яўляецца пераемнікам Цэнтра вырашэння канфліктаў - першай у нашай краіне арганізацыі, якая была створана для развіцця медыяцыі Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў у 2010 годзе.

Медыяцыя (Mediation англ. - пасярэдніцтва) - гэта працэс вырашэння канфлікту, у якім нейтральны трэці бок, званы медыятарам, спрыяе выпрацоўцы добраахвотнага ўзаемавыгаднага пагаднення паміж канфліктуючымі бакамі.

уверх