Пра сустрэчу Міністра юстыцыі з работнікамі адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі»

27 лютага 2018 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі правёў выязную сустрэчу з работнікамі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсксанаўтатранс» Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама (далей - КУП «Мінсксанаўтатранс»), якое забяспечвае транспартнае абслугоўванне практычна ўсіх медыцынскіх устаноў г. Мінска, у тым ліку аўтамабілямі хуткай медыцынскай дапамогі.

Падчас дыялогу з работнікамі Міністр юстыцыі распавёў аб розных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, спыніўся на апошніх тэндэнцыях удасканалення заканадаўства па развіцці прадпрымальніцтва ў нашай рэспубліцы, у тым ліку пра новаўвядзенні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» у сферы транспарту, лібералізацыі ўмоў для ажыццяўлення бізнесу. У названай сустрэчы прынялі таксама ўдзел дырэктар прадпрыемства Дастанка А.В. і начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама Плышеўскі І.А.

Кожнаму работніку была прадастаўлена магчымасць задаць пытанні Міністру.
уверх