Сям'я – вышэй за ўсё: сустрэча пакаленняў і «залатое вяселле» прайшлі ў Палацы грамадзянскіх абрадаў

Люты 2020 года быў багаты на прыгожыя і незвычайныя даты: 2, 20
і 22 лютага, так званыя дні-паліндромы, карысталіся ў маладых асаблівай папулярнасцю.

Так, 20.02.2020 года ў органах загса сталіцы для 157 пар праведзена ўрачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу, 22.02.2020 – 108 пар стварылi сем'i.

У Палацы грамадзянскіх абрадаў у гэты дзень адбылося святочнае мерапрыемства – сустрэча пакаленняў «Сям'я – сям'е»: «залатыя» юбіляры, якія 50 гадоў таму змацавалі свой сямейны саюз, сустрэліся і павіншавалі сямейную пару, якая ўпершыню зарэгістравала шлюб у сценах Палаца. Муж і жонка Уладзімір і Людміла Палавыя, якія разам пражылі паўстагоддзя, падзяліліся з маладымі Пятром і Марыяй Яцэвіч сакрэтамі шчаслівага сямейнага жыцця. У 1970 годзе іх сям'я ўтварылася з двух чалавек, а сёння ў сям'і Уладзіміра і Людмілы два сыны, трое ўнукаў і дзве праўнучкі.

«Залатых» юбіляраў ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь павіншавала начальнік упраўлення натарыята і загсаў Ірына Целікавец.

Загсы рэспублікі ахвотна падтрымліваюць ініцыятывы па правядзенні ў сваіх сценах «срэбных», «залатых» і нават «брыльянтавых» вяселляў, распрацоўваюць індывідуальныя сцэнарыі і арганізуюць ўнікальныя цырымоніі.

У 2019 годзе ў рэспубліцы зарэгістравана больш 62,7 тыс. шлюбаў, што на дзве тысячы больш, чым у 2018 годзе.

Больш за 39 тыс. шлюбаў зарэгістравана ва ўрачыстай абстаноўцы, што складае 62% ад агульнай колькасці шлюбаў.

У 2019 годзе загсы Беларусі зарэгістравалі звыш 298,1 тыс. актаў грамадзянскага стану і правялі 1,6 тыс. вясельных юбілеяў, з іх 570 «залатых» і 611 «срэбных».


уверх