Міністр юстыцыі сустрэўся з дырэктарам Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва

14 сакавіка 2019 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі сустрэўся з дырэктарам Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва Штэфанам Хюльсхёрстарам.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі падвялі вынікі супрацоўніцтва ў 2018 годзе, адзначылі перспектывы ўзаемадзеяння на чарговы перыяд.

Адбылося абмеркаванне прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі і Германскага фонду на 2019 год, накіраваных на ўдасканаленне беларускай сістэмы юстыцыі з улікам замежнага вопыту. У прыватнасці, дыскусія вялася па пытаннях сферы прававога рэгулявання дзейнасці трацейскіх судоў, электроннага натарыята і распрацоўкі нарматыўных прававых актаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, а таксама супрацоўніцтва ў сферы архіўнай справы. Акрамя таго, магчымым напрамкам супрацоўніцтва можа стаць удасканаленне нацыянальнай практыкі прымянення Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей ад 25 кастрычніка 1980 года.

уверх