Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь правяло акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прысвечаную 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў 15 сакавіка 2019 года правяла акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прысвечаную 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва.
У рамках акцыі бясплатныя кансультацыі дасведчаных спецыялістаў па пытаннях грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага, сямейнага, зямельнага заканадаўства ў цэнтральным апараце Міністэрства юстыцыі атрымалі больш за 90 грамадзян.
Больш за ўсё грамадзян цікавілі пытанні пастаноўкі на ўлік паляпшэння жыллёвых умоў і прыватызацыі жылых памяшканняў, афармлення правоў на зямлю, падзелу сумесна нажытай у шлюбе маёмасці, прыняцця спадчыны, прымусовага выканання судовых пастаноў і спагнання аліментаў, парадку падачы іскавых заяў у суд.
Ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі аналагічныя акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян праведзены ў перыяд з 11 па 15 сакавіка галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з удзелам натарыусаў, адвакатаў, судовых выканаўцаў.
Міністэрствам юстыцыі будзе прадоўжана практыка правядзення акцый па бясплатным кансультаванні да дзяржаўных святаў.