Аб дзейнасці незарэгістраваных фондаў

У апошні час пачасціліся выпадкі размяшчэння ў сродках масавай інфармацыі і сетцы Інтэрнэт інфармацыі аб стварэнні «фондаў», якія займаюцца зборам фінансавых сродкаў у падтрымку асоб, якія ўдзельнічаюць у незаконных масавых мерапрыемствах і іншых публічных акцыях.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь фонды падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Арганізацыя дзейнасці альбо ўдзел у дзейнасці фонду, які не прайшоў ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, з’яўляюцца незаконнымі і цягнуць адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 23.88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Міністэрства юстыцыі звяртае ўвагу, што фонды, якія ажыццяўляюць збор фінансавых сродкаў у названых мэтах, не зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзейнасць падобных «фондаў» знаходзіцца па-за рамкамі прававога поля, у сувязі з чым адсутнічаюць дзейсныя механізмы празрыстасці і кантролю руху накіраваных у іх распараджэнне грашовых сродкаў, што, апроч іншага, можа спрыяць незаконнаму ўзбагачэнню асоб, якія маюць непасрэднае дачыненне да збору і размеркавання дадзеных сродкаў.

уверх