Філіпава Наталля Мікалаеўна назначана намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 912, Філіпава Наталля Мікалаеўна назначана намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, яе назначэнне ўзгадніў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Віншуючы Наталлю Мікалаеўну і прадстаўляючы яе калектыву ўжо на новай пасадзе, Міністр юстыцыі адзначыў прафесіяналізм і высокую інтэнсіўнасць працы ўзначаленага ёй раней упраўлення. Алег Сліжэўскі падкрэсліў, што Міністэрства юстыцыі – ключавы орган, які каардынуе нарматворчую дзейнасць і закліканы павышаць ўзровень якасці падрыхтоўваемых праектаў нарматыўных прававых актаў. Распрацоўваемыя праекты павінны садзейнічаць інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі, забеспячэнню ўсебаковай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян.

Намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава падзякавала ўсім за падтрымку і давер, а таксама выказала надзею на эфектыўную і плённую сумесную працу.

Філіпава Наталля Мікалаеўна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2001 па 2010 год займала розныя пасады ў Міністэрстве юстыцыі, з 2010 па 2014 гады работала ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з верасня 2014 году зноў працавала ў Міністэрстве юстыцыі, кіравала ўпраўленнем канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці, а таксама ўпраўленнем абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.

уверх