Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у першым фестывалі школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні»

Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у першым фестывалі  школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні», які прайшоў у Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта 25 красавіка.

Фестываль праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь упершыню і з'яўляецца заключным мерапрыемствам другога этапу праекта «Вучымся разумець адзін аднаго». Праект накіраваны на ўкараненне і развіццё медыяцыі ў адукацыйнай сферы, што дасць магчымасць своечасова вырашаць канфлікты сярод навучэнцаў, педагогаў, бацькоў, і адміністрацыі ўстаноў адукацыі, паслужыць прафілактыкай правапарушэнняў, створыць мірнае адукацыйнае асяроддзе.

У прывітальным слове А.Л.Сліжэўскі адзначыў, што станаўленне медыяцыі як прававога і сацыяльнага інстытута пачалося з моманту прыняцця Закона аб медыяцыі, які дзейнічае з 2014 года.

«Сёння можна сцвярджаць, што школьнікі практыкуючыя медыяцыю ў школе, заўтра будуць прымяняць гэтыя падыходы ўва ўсіх сферах жыцця і ў кожнай прафесіі. Як паказаў вопыт, прымянення медыяцыі ў некаторых выпадках шмат у чым пераўзыходзіць судаводства, што станоўча ўплывае на на ўзаемаадносіны бакоў і забяспечвае захаванне партнёрскіх адносін», - сказаў Міністр юстыцыі.

Падчас працы фестывалю адбыліся выступленні навучэнцаў аб школьнай медыяцыі, прэзентацыя дапаможніка па стварэнні школьных службаў медыяцыі і канцэпцыі іх развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, шэраг інфармацыйных паведамленняў, прысвечаных гісторыі праекта «Вучымся разумець адзін аднаго», укараненню медыятыўных тэхналогій у практыку работы ўстаноў адукацыі, фармаванню медыятыўнай кампетэнтнасці будучых педагогаў і іншых тэмах. Былі таксама праведзены: віктарына для юных медыятараў і дэманстрацыя прэзентацый удзельнікаў фестывалю.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і Вучэбна-практычная ўстанова «Цэнтр «Медыяцыя і права».

уверх