Эксперты Рэспублікі Узбекістан вывучаюць беларускі вопыт правядзення ведамаснай экспертызы

З 26 па 30 жніўня 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан і Даследчага інстытута прававой палітыкі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан для вывучэння беларускага вопыту правядзення юрыдычнай экспертызы ведамасных нарматыўных прававых актаў. Асаблівую ўвагу ў ходзе адукацыйнага візіту запланавана надаць пытанням ажыццяўлення юрыдычнай экспертызы ў электроннай форме.

Першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Задзіран сустрэўся з узбекскай дэлегацыяй і прадставіў асноўныя напрамкі развіцця нарматворчасці. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі будучую праграму навучальнага візіту, падчас якога плануецца комплексна азнаёміць узбекскіх партнёраў з нацыянальнай сістэмай ведамаснай нарматворчасці.

Сяргей Задзіран адзначыў асаблівую ролю прававога супрацоўніцтва ў справе комплекснага развіцця беларуска-узбекскага супрацоўніцтва, а таксама важнасць наладжвання экспертнага ўзаемадзеяння паміж ведамствамі дзвюх краін.

уверх