Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі прадставіў вопыт Беларусі па рэгуляванню сферы аказання юрыдычных паслуг

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі прадставіў вопыт Беларусі па рэгуляванню сферы аказання юрыдычных паслуг

16 мая 2018 года ў г.Санкт-Пецярбургу ў рамках дзелавой праграмы VIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму адбылася дыскусійная сесія, прысвечаная рэформе рынку юрыдычных паслуг у Расійскай Федэрацыі.

Па запрашэнні Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Сліжэўскі прадставіў вопыт Беларусі па рэгуляванню сферы аказання юрыдычных паслуг. Вопыт Кітайскай Народнай Рэспублікі быў прадстаўлены намеснікам Міністра юстыцыі Кітая Джэнью Лью.

З улікам інфармацыі аб міжнародным вопыце ў ходзе сесіі ўдзельнікі абмеркавалі распрацаваны Міністэрствам юстыцыі Расійскай Федэрацыі праект Канцэпцыі рэгулявання рынку прафесійнай юрыдычнай дапамогі. Паміж рэгулятарам і прадстаўнікамі прафесійнай супольнасці адбылася дыскусія па пытаннях фарміравання прававой асновы прадастаўлення юрыдычных паслуг, удасканалення інстытута адвакатуры. 

уверх