Аб правядзенні Першым намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Задзіранам С.У. выязнога прыёму грамадзян у г. Пружаны Брэсцкай вобласці

26 ліпеня 2019 года з 9 гадз. 00 хвіл. да 10 гадз. 00 хвіл. Першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.У.Задзіран правядзе выязны прыём грамадзян у Пружанскім раённым выканаўчым камітэце (г. Пружаны, вул. Шырмы, 17, 3-ці паверх, малая зала, каб. 321) па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца праз Пружанскі райвыканкам 25 ліпеня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефону: 8 (01632) 2 21 58.

уверх