Пытанні прымусовага выканання абмеркавалі на пасяджэнні беларуска-расійскай маніторынгавай групы

У Брэсцкай вобласці 3 кастрычніка 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне маніторынгавай (рабочай) групы Аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы па пытаннях прымусовага выканання.

Дэлегацыю ад Рэспублікі Беларусь ўзначаліў намеснік Міністра юстыцыі Аўдзееў А.Д., дэлегацыю ад Расійскай Федэрацыі - Дырэктар Федэральнай службы судовых прыставаў - галоўны судовы прыстаў Расійскай Федэрацыі Арыстаў Д.У.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі рабочай групы абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння органаў прымусовага выканання Беларусі і Расіі. Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанням, што тычацца парадку выканання рашэнняў судоў па справах, звязаных з вызначэннем месца жыхарства і выхаваннем непаўналетніх дзяцей, а таксама праблемам, якія ўзнікаюць пры выкананні дадзенай катэгорыі выканаўчых дакументаў.

Члены рабочай групы таксама прааналізавалі магчымасць карэкціроўкі Пагаднення аб парадку ўзаемнага выканання судовых пастаноў аб спагнанні аліментаў і абмеркавалі навэлы заканадаўства абедзвюх дзяржаў у сферы прымусовага выканання.

Па выніках праведзенай сустрэчы бакамі была адзначана нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

уверх