Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў XIII міжнароднай Алімпіяды «Моладзь за мір»

З 24 па 27 верасня 2018 года адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да XIII міжнароднай Алімпіяды «Моладзь за мір».

Алімпіяда накіравана на папулярызацыю ведаў аб міжнародным гуманітарным праве, прадастаўленне магчымасцяў маладым юрыстам на практыцы выкарыстоўваць веды ў гэтай сферы. У XIII міжнароднай Алімпіядзе прынялі ўдзел прадстаўнікі 16 універсітэтаў з 11 дзяржаў свету.

З улікам ажыццяўлення Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь функцый сакратарыята Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі Міністэрства прынялі ўдзел у цырымоніях адкрыцця і закрыцця Алімпіяды.

Напярэдадні Алімпіяды сакратар названай камісіі прыняў удзел у дыскусіі III «Круглага стала» Беларускага аддзялення Асацыяцыі міжнароднага права на тэму: «Міжнародна-прававыя рэжымы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у перыяд узброеных канфліктаў».

Адной з формаў заахвочвання вывучэння міжнароднага гуманітарнага права стала заснаваная ў 2017 годзе Міністэрствам юстыцыі грамата за «Лепшую прававую аргументацыю». У гэтым годзе ўзнагароды ўдастоілася ўдзельніца каманды Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" Ганна Скрыпнікава. Пераможцам Алімпіяды стала каманда Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін.

уверх