Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання

За восем месяцаў 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 28520 суб'ектаў гаспадарання (6618 юрыдычных асоб і 21902 індывідуальных прадпрымальніка):

  • у Брэсцкай вобласці – 548 юрыдычных асоб і 2787 індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • у Віцебскай вобласці – 453 юрыдычныя асобы і 1934 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Гомельскай вобласці – 490 юрыдычных асоб і 2602 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Гродзенскай вобласці – 448 юрыдычных асоб і 2392 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у Мінскай вобласці – 1171 юрыдычная асоба і 3731 індывідуальны прадпрымальнік;

  • у Магілёўскай вобласці – 437 юрыдычных асоб і 2234 індывідуальных прадпрымальніка;

  • у горадзе Мінску – 2990 юрыдычных асоб і 6222 індывідуальных прадпрымальніка.

  • Нацыянальным банкам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд была зарэгістравана 81 юрыдычная асоба.

Пры гэтым у дачыненні да 19474 суб'ектаў гаспадарання (6603 юрыдычных асоб і 12871 індывідуальнага прадпрымальніка) у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў занесены запіс аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці).
уверх