Міністр юстыцыі наведаў аддзелы прымусовага выканання і натарыяльныя канторы Віцебскага рэгіёну, а таксама азнаёміўся з работай службаў «адно акно» на месцах

3-4 красавіка 2019 года Міністр юстыцыі Сліжэўскі А.Л. правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзелаў прымусовага выканання (далей - АПВ) і натарыяльных кантор Ушацкага, Расонскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама азнаёміўся з работай службаў «адно акно» на месцах у дадзеных раёнах.

Першым з рэгіёнаў, дзе Міністр сустрэўся з судовымі выканаўцамі і натарыусамі, стаў Ушацкі раён. На сустрэчах прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Канапелька С.П., галоўны судовы выканаўца па Віцебскай вобласці Каржоў А.І.

У ходзе сустрэчы ў АПВ былі абмеркаваны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах аб спагнаннi расходаў у даход дзяржавы, а таксама магчымыя шляхі зніжэння нагрузкі на судовых выканаўцаў. У натарыяльнай канторы Міністр абмеркаваў пытанні запатрабаванасці паслуг натарыуса з боку насельніцтва.

У рамках выканання функцыі па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» ў частцы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, ускладзенай на Міністэрства юстыцыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно», Міністр азнаёміўся таксама з практыкай работы службы «адно акно» Ушацкага райвыканкама, пагутарыў непасрэдна з кіраўніком раёна Аўдошка У.Г. і спецыялістамі, якія прымаюць дакументы ад грамадзян.

Знаходзячыся ў дадзеным рэгіёне, Міністр таксама наведаў аддзел загса Ушацкага райвыканкама, з вынікамі работы якога яго азнаёміла начальнік аддзела Малашчанка А.М.

Наведваючы аддзел прымусовага выканання Расонскага раёна, Міністр абмеркаваў з начальнікам АПВ практыку работы судовых выканаўцаў па спагнанню запазычанасці па жыллёва-камунальных паслугах, а таксама парадак узаемадзеяння аддзела з сумежнымі службамі (РАУС, ДАІ і інш.), якія выступаюць у якасці спагнанніка па выканаўчых дакументах. На сустрэчы ў натарыяльнай канторы Расонскага раёна Міністр абмеркаваў магчымыя шляхі пашырэння паўнамоцтваў натарыусаў па здзяйсненні асобных натарыяльных дзеянняў.

Не засталося па-за ўвагай і абмеркавання пытанне аб працы службы «адно акно» на сустрэчы Міністра юстыцыі са старшынёй райвыканкама Быкавым У.У., па выніках якой А.Л.Сліжэўскі станоўча ацаніў працу спецыялістаў службы, намаганнямі якіх у дапамогу грамадзянам распрацаваны спецыяльныя памяткі па ажыццяўленню найбольш складаных адміністрацыйных працэдур.

Апошнім рэгіёнам для наведвання ў ходзе двухдзённай рабочай паездкі Міністра юстыцыі ў Віцебскі рэгіён стаў Полацкі раён.

На сустрэчэ Міністра юстыцыі са старшынёй Полацкага райвыканкама Шаўчуком М.М. была прадстаўлена прэзентацыя аб дзейнасці службы «адно акно» Полацкага райвыканкама, а таксама абмеркаваны далейшыя магчымыя шляхі ўдасканалення дзейнасці дадзенай службы.

Паміж Міністрам юстыцыі  і кіраўніком раёна Шаўчуком М.М. была дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы пытання аб магчымасці запуску пілотнага праекта па стварэнні шматфункцыянальнага цэнтра па аказанні дзяржаўных паслуг насельніцтву на базе Полацкага раёна, тым больш, што неабходныя ўмовы (наяўнасць памяшкання, абсталяванне працоўных месцаў спецыялістаў і інш.) ужо практычна створаны .

уверх