У Міністэрстве юстыцыі абмеркавалі накірункі супрацоўніцтва з ПРААН

17 лютага 2020 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі сустрэўся з Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь Аляксандрай Салаўёвай, якая ўзначальвае беларускі офіс ПРААН з 2019 года.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву, у прыватнасці, у напрамку архіўнай дзейнасці, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і развіцця інстытута медыяцыі. У якасці прыярытэтнага напрамку абрана пытанне па інфарматызацыі органаў ЗАГС.

Па выніках сустрэчы бакі прыйшлі да агульнага разумення важнасці супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі і вызначылі папярэдні план работы па ўзгодненых накірунках узаемадзеяння.

уверх