Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў прававой сферы з Манголіяй

Абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў прававой сферы з Манголіяй

16 мая 2018 года на палях VIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Сліжэўскага з Міністрам юстыцыі і ўнутраных спраў Манголіі Ц.Нямдоржам.

У ходзе сустрэчы міністры юстыцыі абмеркавалі пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі ведамстваў, а таксама перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў прававой сферы.

Прадстаўнікамі абедзвюх дзяржаў была адзначана важнасць заключэння ў бліжэйшай перспектыве дагавораў аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і гаспадарчых справах, па крымінальных справах, аб выдачы і аб міжведамасным супрацоўніцтве, якія падрыхтаваны да падпісання.

уверх