Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наведала дэлегацыя Еўрапейскага саюза

8 ліпеня 2019 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наведала дэлегацыя рабочай групы па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Савета Еўрапейскага саюза (КОЭСТ), прадстаўленая супрацоўнікамі дыпламатычных місій краін-членаў Еўрасаюза, акрэдытаваных пры органах ЕС у г. Бруселі, у суправаджэнні супрацоўнікаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

У ходзе праведзенай сустрэчы першым намеснікам Міністра юстыцыі Сяргеем Задзіранам, поруч з прэзентацыяй кампетэнцыі Міністэрства, была прадстаўлена інфармацыя пра апошнія тэндэнцыі ў развіцці сістэмы юстыцыі ў Рэспубліцы, у тым ліку ў сферы нарматворчасці, прымусовага выканання, натарыята, медыяцыі. Была адзначана важнасць супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».

Бакі абмеркавалі пытанні ўдасканалення заканадаўства ў сферы дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, функцыянавання сістэмы грамадскага кантролю за дзейнасцю ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы.

уверх