Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі прыняла ўдзел у мерапрыемствах VIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму

У перыяд з 16 па 17 мая 2018 года дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскім прыняла ўдзел у мерапрыемствах VIII Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму. Форум з'яўляецца найбуйнейшым мерапрыемствам у прававой сферы, якое аб'ядноўвае на сваёй пляцоўцы вышэйшых службовых асобаў, вядучых сусветных экспертаў у сферы эканомікі, права і міжнародных адносін, практыкуючых юрыстаў, адвакатаў, суддзяў, натарыусаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці. У 2018 годзе Форум наведала рэкордная колькасць удзельнікаў: больш за чатыры тысячы дэлегатаў з 90 краін свету.

Працу пленарнага пасяджэння «Будучыня юрыдычнай прафесіі» адкрыў Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Д.А.Мядзведзеў. Удзельнікі абмеркавалі пытанні аб ролі юрыстаў у свеце, які змяняецца, у тым ліку, з развіццём інфармацыйных тэхналогій і штучнага інтэлекту.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у рабоце лекцыйных сесій і дыскусійных панэляў, прысвечаных актуальным праблемам міжнароднага і нацыянальнага права, развіццю юрыдычнай адукацыі, дзейнасці натарыята і адвакатуры.

уверх