Уступіла ў сілу Канвенцыя аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і

1 чэрвеня 2018 года для Рэспублікі Беларусь уступіла ў сілу Канвенцыя аб міжнародным парадку спагнання аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і, прынятая ў рамках Гаагскай канферэнцыі па міжнародным прыватным праве.

Удзельнікамі Канвенцыі па стане на 1 чэрвеня 2018 года з'яўляюцца таксама наступныя дзяржавы: Аўстрыя, Албанія, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, ЗША, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швецыя, Эстонія.

Мэтай Канвенцыі з'яўляецца забеспячэнне эфектыўнага спагнання за мяжой аліментаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям'і, у прыватнасці, шляхам стварэння комплекснай сістэмы супрацоўніцтва паміж кампетэнтнымі органамі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі, прадастаўлення магчымасці падачы просьбаў аб вынясенні рашэнняў аб спагнанні аліментаў, аб прызнанні і выкананні рашэнняў аб спагнанні аліментаў.

уверх