Рэспубліканскі інтэлектуальны турнір па медыяцыі і перагаворам пройдзе ў Мінску

I Рэспубліканскі турнір «Інтэлект у медыяцыі супраць гульняў Тронаў» пройдзе ў Мінску 18-19 верасня 2019 года. У інтэлектуальных паядынках будуць змагацца каманды кампаній, адвакатаў, юрыстаў і медыятараў. Удзельнікі прадэманструюць свае навыкі вядзення перагавораў і атрымаюць зваротную сувязь ад вядучых экспертаў краіны. Арганізатарамі турніру выступаюць вучэбна-практычная ўстанова «Цэнтр медыяцыі і перагавораў» і прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Кансалтынгавая група «Максімум».

Атрыманне вопыту і развіццё навыкаў вядзення перамоваў у складаных сітуацыях, пашырэнне бачання варыянтаў вырашэння канфліктаў, а таксама папулярызацыя інстытута медыяцыі з'яўляюцца асноўнымі мэтамі маштабнага мерапрыемства.

Каманда Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь рыхтуецца прыняць удзел у турніры, а таксама адзначае, што ўкараненне медыяцыі ў розныя сферы дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца ў фокусе ўвагі органаў дзяржаўнай улады і кіравання і ініцыятыўных груп. Медыяцыя з'яўляецца запатрабаваным і эфектыўным метадам вырашэння спрэчак, спрыяе памяншэнню канфліктнасці ў грамадстве і ўмацаванню станоўчага іміджу дзяржавы.

Усе падрабязнасці аб правядзенні турніру па спасылцы.

уверх