Аб кансультацыях з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі по праекце Пагаднення аб парадку ўзаемнага выканання судовых актаў

Аб кансультацыях з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі по праекце Пагаднення аб парадку ўзаемнага выканання судовых актаў

7 мая 2018 года ў рэжыме відэаканферэнцыі адбыліся кансультацыі прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі, Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, Федэральнай службы судовых прыставаў Расійскай Федэрацыі.

У ходзе кансультацый бакі паартыкульна абмеркавалі тэкст праекта Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб парадку ўзаемнага выканання судовых актаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У выніку перагавораў бакамі выпрацавана адзіная пазіцыя па большай частцы палажэнняў праекта Пагаднення.

Мэтай Пагаднення з'яўляецца спрашчэнне парадку выканання судовых актаў судоў Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і судовых актаў судоў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па пэўных катэгорыях спраў.

уверх