Віншаванне работнікаў органаў загса з 102-годдзем з дня ўтварэння
Ад імя Міністэрства юстыцыі віншую работнікаў органаў загса з 102-годдзем з дня ўтварэння!
Дзейнасць органаў загса мае вялікае значэнне ў жыцці грамадства. Гэта вялізная праца, накіраваная на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў вобласці сямейнага права, прапаганды духоўных і сямейных каштоўнасцей, аховы мацярынства і дзяцінства.
Прыміце шчырыя словы падзякі за штодзённую руплівую працу, любоў да прафесіі і да людзей, здольнасць суперажываць.
Жадаю ўсім крэпкага здароўя, невычэрпнай энергіі, творчага натхнення, новых дасягненняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць нашай дзяржавы!
Міністр юстыцыі
Рэспублікі Беларусь
А.Л.Сліжэўскі