Аб правядзенні конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў

Загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2019 г. № 42 «Аб конкурсе сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу» арганізавана правядзенне штогадовага конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу, прымеркаванага да дня ўтварэння прававога інстытута абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.

Конкурс накіраваны на ўдасканальванне парадку правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, павышэнне якасці падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, а таксама заахвочванне і прафесійнае стымуляванне нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.

У рамках конкурсу прадугледжаны намінацыі «Лепшы нарматворчы орган», «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» і «Лепшы эксперт».

Па выніках ацэнкі конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях будуць вызначаны пераможцы конкурсу, якія ўзнагароджваюцца дыпломамі, а таксама ўдзельнікі конкурсу, якія ўзнагароджваюцца пахвальнымі водзывамі.

Вынікі конкурсу за перыяд з 1 красавіка 2018 года па 1 красавіка 2019 гады будуць вядомыя да 1 чэрвеня 2019 года.

уверх