Праводзіцца збор прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 года №247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс.

У склад камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, а таксама прадстаўнікі парламента, навуковай супольнасці.

У рамках работы камісіі праводзіцца вывучэнне меркаванняў як дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўпаўнаважаны складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях або з'яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, так і грамадзян, суб'ектаў гаспадарання.

Збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ілюструючых іх прыкладаў і жыццёвых сітуацый ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акту.

Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 года:

Звяртаем вашу ўвагу!

Накіраваныя ў НЦПІ ў рамках дзейнасці камісіі прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц».

уверх